Любоу мая анализ верша

Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Я. Янішчыц (1948—1988) з’яўляецца аўтарам зборнікаў «Снежныя грамніцы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы», кнігі выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла», якім уласцівы шчырасць, апавядальнасць, страснасць. Яна прыйшла ў паэзію ў пачатку 70-х гг., заявіўшы свету, што ў аснове ўсяго жывога на зямлі — любоў, што без яе не магчыма чалавечае існаванне:

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Прыручаюцца салаўі,
I змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві —
Нават ненавісць і агіда.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.

Скразной тэмай твораў Я. Янішчыц з’яўляецца Палессе, родная вёска, аднавяскоўцы. Невыпадкова Г. Бураўкін назваў паэтэсу «палескай ластаўкай». Каларыт родных палескіх мясцін адбіўся ў многіх вершах Я. Янішчыц. 3 іх можна ўявіць вёскі Велясніцы, Ягадны Хутар, рэкі Ясельду і Лану, землякоў — дзядзьку Арцёма, цётку Клаву, бабулю Паланею. Вершы, прысвечаныя маці, бацьку, сыну, вяскоўцам, —гэта старонка не толькі асабістай біяграфіі, але і лірычнай хронікі беларускай сям’і, гісторыі народа («Бацькава дарога», «Тут», «Прыедзь у край мой ціхі», «Добры вечар, землякі!», «Апавяданне пра жытнёвы сноп», «У бабулі Паланеі»). Яны напоўнены пачуццём вялікай чалавечай годнасці.

Сучаснай вёсцы, справам вясковых працаўнікоў прысвечаны «Зорная паэма» і «Ягадны Хутар». У іх уздымаюцца праблемы неперспектыўных вёсак, дзе засталіся дажываць свой век адны старыя. Моладзь жа, раз’ехаўшыся па свеце, адвучылася ад працы на зямлі, здрадзіла ёй. Паэма «Ягадны Хутар», спалучыўшы ў сабе верш і прозу, напісана ў выглядзе лістоў ад маці, дзядзькі Арцёма, стрыечнага брата і паэтычных каментарыяў да іх. Гэта паэма з’яўляецца як бы люстэркам вясковага жыцця, у ёй адчуваецца непарыўная сувязь паэтэсы з бацькоўскай зямлёй.

Ёсць у Я. Янішчыц і вершы пра вайну. Самая страшная навала XX ст. адгукнулася ў творах нашай сучасніцы, якая пра вайну ведае толькі з кніг і ўспамінаў старэйшых людзей. Паэтэса, ведучы дыялог з ветэранамі, люДзьмі, якія прайшлі праз полымя вайны, паказвае вялікую народную трагедыю («Салдаткі», «Абеліскі», «Сустрэча на пераправе», «Пасля вайны»).

Інтымная лірыка Я. Янішчыц з’яўляцца адной з лепшых у беларускай паэзіі. Не ўтойваючы ад чытачоў сваіх пачуццяў, паэтэса асабліва пранікнёна піша аб першым каханні, якое ўпрыгожвае і ўзвышае чалавека. «Мой боль — на вышыні святла, таму і ноччу мне світае», — сцвярджае паэтэса. Расстанне ж з каханым успрымаецца як наканаванае лёсам: «Ні на міг, ні на век — не твая. Так і трэба, відаць, так і трэба» Радкі інтымных твораў Я. Янішчыц выразна раскрываюць унутраны стан лірычнага героя, яго пошукі і страты, сустрэчы і расстанні, радасці і трывогі, зямную рэўнасць і высокую ўзнёсласць.

Паэзія Я. Янішчыц, выяўляючы жыццё чалавека ва ўсёй сукупнасці перажытага і адчутага, набывае філасофскае гучанне, сцвярджае высокачалавечыя адносіны паміж людзьмі.

Источник

Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

Менавіта творы такой тэматычнай арыентаванасці з’явіліся ў першым паэтычным зборніку Яўгеніі Янішчыц “Снежныя грамніцы”. Ён сапраўды стаў адкрыццём у тагачаснай беларускай літаратуры. Аўтар здзівіла ўсіх сваёй непаўторнай паэтычнай індывідуальнасцю, цнатлівасцю, святлом пачуццёў і вобразаў, любоўю да роднага краю. На зборнік пасля яго выхаду з друку з’явілася больш дзясятка рэцэнзій. Паводле трапнага выказвання В. Жуковіча, у літаратуру прыйшла “асоба з імем Беларусі” [14, с.10].

У адрозненне ад самай ранняй яе паэзіі, ў зборніку “Снежныя грамніцы” Яўгенія Янішчыц раскрывае сваю жыццёвую пазіцыю. Яе адлюстраванне назіраецца асабліва выразна ў вершах “Вячэрнія радкі”, “Мова”, “Да сустрэчы. ”, “Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту…“.

На першы погляд, у вершы “Мова” гучыць толькі прызнанне ў любові да роднага слова, сцвярджэнне яго хараства:

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным. [28, с. 11]

Але згадваючы, як нашы продкі ў самых неспрыяльных абставінах адстойвалі родную мову, а таксама праз падкрэсліванне сваёй гатоўнасці памерці за яе, паэтэса змагла выказаць зусім нетыповую на той час думку пра ненармальнае становішча нашай мовы. У канчатковым выніку Яўгенія Янішчыц сцвярджала, што неабходна бараніць роднае слова ад вынішчэння нават цаной жыцця. Яна разумела, што за гібеллю мовы непазбежна наступае і гібель самога народа, якому мова належыць:

І калі ты мяне толькі паклікаеш,

Памру за цябе без енку.

Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім. [28, с. 11]

У вершы “Вячэрнія радкі” мы бачым своеасаблівае творчае крэда Яўгеніі Янішчыц. У ім пераважае аптымістычны настрой. Паэтэса нібы сама сабе гаворыць:

Забыць на момант дробязі і гора,

I свет чытаць нанова, па складах,

I ў непагадзь шукаць сабе падвор'я

У музыцы, у людзях, у радках. [28, с. 19]

Гэтым яна сцвярджае, што яе вершы нараджаюцца з добрых пачуццяў і ўражанняў. Паэтэса хоча бачыць у наваколлі самае лепшае, чэрпаць адтуль натхненне, шукаць веру ў саму сябе і ў людзей:

Сама ў сябе як след яшчэ не веру.

Ды словы распускаюцца, як мак. [28, с. 19]

Жаданне адчуць і ўмясціць у сабе ўсю паўнату быцця, усю яе шматграннасць – яркая, вызначальная рыса творчасці Яўгеніі Янішчыц. У вершы “Да сустрэчы…”, мы бачым, як імкнецца асэнсаваць рэчаіснасць паэтэса. Яна сустракае з адкрытай шчырасцю гэты “сіні дзень”, чакае не меньш яснага “белага дня”. Кальцавая пабудова верша таксама падпарадкоўваецца перадачы жыццярадаснай апантанасці, жаданню існаваць у гэтым адкрыцці “сіняга дня” далей. І таму, як чаканне шчаслівых імгненняў гучаць радкі:

Сіні дзень. [28, с. 23]

Як вядома, назва таго ці іншага паэтычнага зборніка мае свой сэнс. У назве “Снежныя грамніцы” тоіцца тонкае адчуванне цудоўных пераўтварэнняў свету, а таксама гарманічная ўзгодненасць з гэтым незвычайным светам. У яе паэтычным радку адчуваецца магутная энэргетыка ачышчэння, якая ідзе ад душы, ад шчырасці і непасрэднасці, і, безумоўна – ад неабдымнай любові да роднага краю. Большасць вершаў з першага зборніка прысвечана менавіта роднай прыродзе і ўсяму таму, што можна заўважыць, назіраючы за наваколлем. Яўгенія Янішчыц шчыра прызнаецца ва ўсеабдымнасці пачуцця, што ёю кіруе ў працэсе далейшага творчага самавыяўлення:

“Я люблю-ю!” – панесла ўдалеч рэха.

“Я люблю-ю!” – азваліся лясы.

“Я люблю-ю!” – пацвердзілі дубровы,

Светлыя, як лебедзя крыло.

І для песні падказала словы

Роднае палескае сяло.[28, с. 28]

З верша “Не шукаю гаманлівай славы…” мы бачым, што назіранні паэтэсы за наваколлем прыводзяць да ўдумлівага, асэнсаванага захаплення яго хараством. Але гэтае захапленне не бяздумна сузіральнае, а жывое. Яно азорана роздумам, пранікненнем у таямніцы жыцця, шматстайным адчуваннем прыгожага. Сродкам адлюстравання свайго пранікнення ў таямніцы жыцця Яўгенія Янішчыц у вершы выкарыстоўвае адухаўленне: “сонца зачапілася за стрэхі, акрапіла мёдам верасы”.

Як мы ўжо адзначылі, Яўгенія Янішчыц – прадаўжальніца ў нацыянальнай літаратуры найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага жыцця, еднасці чалавека і прыроды:

Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

І мудрыя лясы. [28, с. 22]

У вершы “Прыедзь у край мой ціхі…” паэтэса звяртае ўвагу на хараство прыроды Палесся. Паэтка кліча нас на Радзіму, запрашае прайсціся “па травах светла-шызых”. Можна адзначыць, што ў вершы таксама адлюстравана непарыўная сувязь чалавечага жыцця з прыродай:

Читайте также:  Работа 2 Определение массовой доли меди в медном купоросе методом иодометрии

Мы пройдзем ля ракі,

Дзе, мыючы бялізну,

Вядуць сваё жанкі. [28, с. 22]

Паэтэса звяртаецца да Радзімы не як да абстрактнага паняцця, а як да мілай старонкі – месца свайго нараджэння. Эпітэты “ціхі”, “белыя”, “мудрыя”, перадаюць адухоўленую прыгажосць Радзімы.

Мудрасць палескай старонкі з яе шматвяковай гісторыяй абуджае ў гераіні думкі, мары, якія выклікаюць жаданне пранікнуць у неспазнаную або забытую глыбіню прыроднай памяці, зразумець моц прыроднай свабоды:

Мне па душы глухія пушчы,

Лістоты замяць на дварэ,

Я непрыручанаю птушкай

Жыву між сполахаў і дрэў. [28, с.6]

У вершы “Непрыручаная птушка” за вобразамі прыроды праглядваюцца глыбокія філасофскія думкі: праглядваецца карціна свабоднага, незалежнага жыцця лясной птушкі, а таксама прага зліцця з ужо прыручаным, а значыць невядомым чалавеку прыродным спакоем. З радкой верша мы бачым, што гераіня жадае спазнаць душэўны спакой:

Каторы дзень настрой губляю

I зноў па-новаму люблю.

Бягу, гукаю, выглядаю,

Шукаю, думаю, не сплю. [28, с.6]

Але зараз яна яшчэ не знайшла свайго месца сярод людзей і адначасова яшчэ не знайшла шлях да ўнутранай гармоніі.

Лірычная гераіня знаходзіць атмасферу, якая патрэбна для спасціжэння свайго ўнутранага свету, у вясковым жыцці. Для гераіні Янішчыц “малая” радзіма зхящляецца крыніцай творчага натхнення, рэальнасцю, з якой прыходзяць думкі і узнёслыя радкі:

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне зялёная зямля,

Яна магутней слабасці і смерці. [28, с. 10]

Менавіта аб гэтым верш “Чаму ніколі не баюся я…“. Гэта своеасаблівае разважанне паэткі пра лінію сваіх паводзінаў, пра прыярытэты мастацкай творчасці. Яўгенія Янішчыц гаворыць аб прычыне сваёй духоўнай смеласці, адданасці роднай зямлі.

Побач з матывамі любові да роднага краю разгортваецца матыў светлага юнацкага кахання. Найбольш выразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыкі выявілася ў вершы “Ты пакліч мяне. Пазаві…”. Думка верша, выказаная рамантычна-ўзнёсла, ляжыць на паверхні. Яна ў тым, што з любові пачынаюцца “нават самая простая ява”, “першы поспех і першыя крокі”, дзякуючы ёй “прыручаюцца салаўі”, “і змяняюцца краявіды”. Справядлівасць філасофскай думкі сцвярджаецца аксюмаранам:

Пачынаецца ўсё з любві —

Нават ненавісць і агіда. [28, с. 17]

Канцоўка верша гучыць па-юнацку катэгарычна і неабвержна:

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма. [28, с. 17]

З іншых прыкмет мастацкасці вылучым удалае карыстанне тропамі: эпітэтамі (хмельныя травы, шырокая дарога жыцця), гіпербалай (сто дарог за маімі плячыма). “Лірычная гераіня ў збоніку “Снежныя грамніцы” – сціплая вясковая дзяўчына, якая жыве прадчуваннем блізкага шчасця. Яна рамантычная і ў той жа час рэальна глядзіць на жыццё. Аднак было б памылкаю думаць, што ў дзяўчыны толькі радасна і светла на душы” [21, с. 202].

Героі вершаў Яўгеніі Янішчыц – яе землякі, працавітыя людзі беларускага Палесся. Паэтэса піша пра простых людзей пранікнёна, з чулай спагадай, шкадаваннем, бо шмат бяды і гора ім давялося перажыць, асабліва ў гады вайны. Яна блізка да сэрца прымае драматычны лёс бабулі Паланеі:

А чаму – пытаць не смею.

Для бабулі свет не міл –

У бабулі Паланеі

Пясь сыноў і пяць магіл. [28, с. 12]

Магчыма, лёс бабулі Паланеі стаў першым імпульсам у звароце паэтэсы да трагічных аспектаў жыцця. У вершы “Пра атаву напомніць прасіла. ” гутарка ідзе пра апусцелую вясковую хату, у апусцеласці якой паэтэса ўбачыла характэрную ўжо тады тэндэндыю – абязлюджванне вёскі. У вельмі моцным вершы “Ля ложка хворай маці” з глыбокім разуменнем гаворыцца пра цяжар матчынай долі, за якою праглядваецца тыповы лёс вясковай жанчыны:

Ты на ложку ляжыш,

А здаецца, што ў сонечным полі.

Так ніколі твая не балела мне доля.

Ты на ложку ляжыш. [28, с. 20]

“Верш-апавяданне пра жыццё маці стала той тэмай, што ідзе ад душы, у якой пачуцці гераіні раскрыліся найбольш шчыра, усхвалявана і чыста. Лерычная гераіня напоўнена ўсвядомленым да болю пачуццем абавязку перад Маці” – адзначае Святлана Калядка [11, c. 14].

Такім чынам у першым зборніку Яўгеніі Янішчыц “Снежныя грамніцы” галоўная характарыстыка і першавыснова самараскрыцця паэтэсы – усеабдымнасць пачуцця. Назірацца асаблівае жаданне стварыць адпаведнасць паміж уласнай душой і навакольным светам. Асоба і мастак “растварыліся” ў яе паэзіі. Паэтызуючы простых вясковых людзей, устойлівыя праявы народнага жыцця, Яўгенія Янішчыц шукала і знаходзіла апору ў народнай маралі і этыцы, у агульначалавечых духоўных каштоўнасцях. Маральна-духоўнымі крытэрыямі ў асэнсаванні гэтага свету для Яўгеніі Янішчыц выступалі чысціня, дабрыня, мудрасць. На яе думку, на гэтым трымаецца сэнс жыцця на зямлі. Родны край паэтызуецца узнёсла і радасна. Бо душа яе “як чуйнае карэнне, зноў адчула родную зямлю…”. У большасці вершаў са зборніка пануе светлы настрой. Гэта дасягаецца з дапамогай адпаведных фарб – зялёнай, блакітнай, сіняй, белай, якія пашыраюцца не толькі на канкрэтныя прадметы, з’явы (белы вецер, сіні вецер, блакітны снег, зялёны край, белы дзень), але і абстрактныя паняцці (светлы сон, гукаў празрыстасць, яснеюць словы блізкіх моў). Паэзія таленавітай паляшучкі ніколі не зводзілася да суцэльнай ідэалізацы, бяздумнага ўслаўлення рэчаіснасці, не была толькі светлым гімнам “жыццю і сонечнаму маю”.

Раздзел 3. Прымі святло, што льецца з-пад пяра…

Другі зборнік, “Дзень вечаровы” (1974), адзначыў новую прыступку ў эвалюцыі светапогляду і творчасці Яўгеніі Янішчыц. У гэтым зборніку знікае юнацкая непасрэднасць. Паэтэса больш пільна ўглядаецца ў жыццё, і яно ўжо не здаецца ёй такім гарманічным, як раней. У звароце да палескай зямлі праявіліся новыя рысы, і ў светабачанні паэтэсы цяпер знешні свет успрымацца праз роздум, ціхае спачуванне, шкадаванне, звернутыя да тых, каго пакрыўдзіў лёс, вайна. У вершах з’явілася больш развагі і жыццёвай мудрасці.

Пры знаёмстве з творчасцю Яўгеніі Янішчыц можна заўважыць, што ў прыжыццёвы збор твораў “У шуме жытняга святла” (1988) не ўключана ніводнага верша з кнігі “Дзень вечаровы”. Гэта выклікае на першы погляд здзіўленне, бо паэтэса за гэты зборнік нават атрымала беларускую камсамольскую прэмію. Справа ў тым, што крытыкі не вельмі добра адгукнуліся на другую кнігу, ў адрозненне ад першага зборніка. Няцяжка ўявіць сабе стан паэта, кніга якога засталася незаўважнай. На наш погляд, гэта не зусім справядліва. Падцверджаннем гэтага з’яўляюцца словы Дзмітрыя Бугаёва: “Паэтэса атрымала за гэтую кнігу беларускую камсамольскую прэмію і рашаючым было тое, што паэзія Яўгеніі Янішчыц адрозніваецца сапраўднай таленавітасцю. Такім чынам, прэмія давалася не за кан’юктурнасць, не за “приспособленческое словословие» (гэтага ў Я. Янішчыц не было), а за шчырасць і глыбіню паэтычнага слова” [1, с. 133].

Як і назва першага зборніка, назва другой кнігі тоіць у сабе свой мастацкі сэнс. “Дзень вечаровы” — вобраз-аксюмаран, у якім рамантычная загадкавасць, стрыманая эмацыянальнасць перададзены мілагучнай мовай. Яднанне дня і вечара ў назве нагадвае дзве прыступкі на лесвіцы часу: саступаючы з адной (дня), за якой вера ў шчаслівае наканаванне, паэтэса ўзнімаецца на другую (вечар), якая патрабуе разумення і больш глыбокага асэнсавання праяў свету і чалавека” – адзначае Святлана Калядка ў сваёй манаграфіі [11, с. 30].

У другім зборніку ярка акрэсліваюцца асноўныя напрамкі яе творчага сталення. Радзіма, якая ў “Снежных грамніцах” выступае ў ролі маці-Беларусі, што “за руку ўдалячынь павяла”, набывае больш канкрэтнае аблічча ў вобразе Палесся, той зямлі, “што волю мне дала і мову”, умацоўваецца асабістасць у адносінах да свету.

Менавіта ў перыяд напісання другой кнігі ў жыцці Яўгеніі Янішчыц адбыўся душэўны надлом. З'яўляюцца першыя трывожна-трагічныя ноты (вершы “3 зялёнага Палесся”, “Чайка над залівам”. “Калі не мне вясну пачуць”, “Асіліць мушу перашкоды”, “Я сёння святкую сваю перамогу”). Гэта звязана са зменай яе сацыяльнай ролі. Яўгенія Янішчыц упершыню прымярала ролі жонкі і маці, таксама былі праблемы матэрыяльнага плану.

Читайте также:  Общая характеристика философии Фрэнсиса Бэкона

Другая кніга падзяляецца на дзве часткі: “Абнадзееныя дні” і “Адрасы прызнання”.

У назве “Абнадзееныя дні” адлюстроўваюца чаканні і спадзяванні як паэтэсы, так і яе гераіні на жыццёвае паляпшэнне, на з'яўленне душэўнага спакою. Тая “абнадзеенасць” алюстроўваецца і ў вершах першай часткі.

Мы заўважаем, што пачуцці да Радзімы ў Яўгеніі Янішчыц набываюць яшчэ больш патрыятычны характар. У яе няма страху “памерці”, а ёсць страх “сабой не засланіць” Радзіму. Гэта звязана з тым, што Жэні давялося некаторы час жыць з мужам у Чэхіі. Там яна сумавала, таму што была паяднана з родным краем. Сустрэча з Бацькаўшчынай напоўніла сэрца радасцю, I “. новыя спевы душу. захлінулі. ”, яна ідзе “. роднаму краю. пакланіцца” і ўпэўнена:

калі са мной зямля —

Мае палі, мае дубровы,

Я свята верую, што й шлях

Абраны мной, беспамылковы. [23, с. 34]

Прырода ў вершах са зборніка “Дзень вечаровы” нібы стварае ўмовы для самараскрыцця лірычнай гераіні, дапамагала перадаць стан натхнёнай асалоды і бязважкага крыляння над шэрымі буднямі, прырода вучыць жыццёвай мудрасці: “І з дрэвамі перарасту нягоды // I павучуся мудрасці ў прыроды. [23, с. 71].

З верша “Яшчэ душы маёй раздольна…” мы можам бачыць як Яўгенія Янішчыц жыццё чалавека атаясамлівае з прыродай. Паэтэса ў сваёй творчасці знаходзіцца ў пошуках сутнасці аб'ектыўнага прыроднага быцця для рэальнага зместу жыцця чалавека:

Іду павольна над ракой.

I растрывожана і дзіўна

Так пачынаецца мой шлях. [23. с. 12].

У паэзіі Яўгеніі Янішчыц мы не сустрэнем міфічных сюжэтаў. У вершы “Яшчэ зусім мяне няма” гераіню цікавяць загадкі з'яўлення чалавека на зямлі, залежнасць лёсу ад прыродных раскладаў:

Аднак у залатым рознагалоссі,

Нібы ўзрушаны мастак,

Мой першы след малюе восень. [23, с. 7].

Сутнасць чалавека, на думку паэтэсы, ужо закладваецца з самага нараджэння, фарміруецца ва ўмовах культурна-сацыяльнага быцця, з'яўляецца вынікам прадметнай, матэрыяльнай і духоўна-маральнай дзейнасці чалавека.

“Зямля ў творчасці Яўгеніі Янішчыц выступае падмуркам жыццяўстойлівасці гераіні, ахоўніцай яе чалавечага шчасця. У гэтай звышадданасці зямлі праглядаецца немагчымасць, нават нежаданне аддзяліць сябе ад стыхій прыроды, а наадварот — яшчэ больш зрадніцца з імі, каб адчуць у гэтым моцную абарону ад нягод і няшчасцяў свайго жыцця” – адзначае Святлана Калядка. [11, с. 38]

У вершы “Граніца. Восень. Галасы…” гучыць цвёрдае імкненне сувымярыць свой шлях са шляхам Бацькаўшчыны, менавіта гэтым характарызуецца настрой гераіні ў вершы:

Источник



Я. Янішчыц. Лірыка

Нажмите, чтобы узнать подробности

2) Развіццёвая: садзейнічаць развіццю ў навучэнцаў умення працаваць у групах: 3) Выхаваўчая: выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц.

Абсталяванне: партрэт Я. Янішчыц, выстава яе кніг, запісы на дошцы, рэфлексіўная мішэнь, табліца.

форма ўрока: камбінаваны ўрок.

Эпіграф да ўрока: Жыццё маё як дзікая шыпшына,

Хоць коленша, а ўсё-такі цвіце. (Я. Янішчыц)

Ход урока

І. Арганізацыйны этап
ІІ. Мэтавызначэнне

IIІ. Праверка дамашняга задання

Ідэйна-мастацкі аналіз вершаў пісьменніка са зборнікаў “Неруш”, “Евангелле ад мамы”, “Маладзік над стэпам”

IV. Вывучэнне новай тэмы

1. Уступнае слова выкладчыка.
Яўгенія Янішчыц прыйшла ў паэзію ў пачатку 1970-х гадоў, заявіўшы ўсяму свету, што ў аснове ўсяго жывога на зямлі — любоў, што без яе немагчыма існаванне чалавека:

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў росных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.
Прыручаюцца салаўі,

І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві –

Нават ненавісць і аrіда.
Ты паклія мяне. Пазаві.
Стo дaрor за маімі плячыма.
ГIачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма,

Скразной тэмай твораў паэткі з’яўляецца тэма Радзімы, якая выявілася ў вобразах Палесся, роднай вёскі, аднавяскоўцаў. Невыпадкова Г. Бураўкін назвау яе «палескай ластаукай».
А. Вярцінскі прысвяціў ёй такія радкі:

Калі яна і ад «мира сего».
То ад таго, што лятае,
Ад свету Цёткі і Сафо,
Ад свету Ахматавай і Цвятаевай.

Паэзія Я. Янішчыц, выяўляючы жыццё чалавека ва ўсёй сукупнасці перажытага і адчутага, набывае філасофскае гучанне. Сцвярджае высокачалавечыя адносіны паміж людзьмі:

Сто разоў шукай, шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску-
Час — вар’ят, шаленае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.

2. Самастойная праца вучняў па групах (з дапаможнікам):

1-я група: Падрыхтаваць паведамленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц (с. 162—163; 170-171).

2-я група: Даць характарыстыку перыядаў творчасці Я. Янішчыц (можна выкарыстаць форму табліцы):

Зборнік вершаў

Асаблівасці паэзіі

Снежныя грамніцы» (1970)

Рамантычны настрой, зачараванасць прыродай роднага краю, паэтызацыя мовы, светлага юнацкага кахання, разважанне пра законы мастацкай тврочасці (“Чаму ніколі не баюсь я…”)

«Дзень вечаровы (1974); «Ясельда» (1976), «На беразе пляча» (1980)

Пашырэнне тэматычнага дыяпазону, на першым плане – грамадзянская тэма; узмацненне філасофскага пафасу; пашырэнне фальклорнай асновы; трывожнасць, элегійнасць

«Пара любові і жалю» (1983); «Каліна адчуванне складанасці і драматызму зімы» (1987)

Узмацненне грамадзянскага пафасу, адчуванне складанасці і драматызму жыцця, трагедыйнае гучанне паэзіі

3-я группа: Растлумачыць сэнс назваў зборнікаў паэткі.

3. Агучванне вынікаў самастойнай працы навучэнцаў.

V. Замацаванне і падагульненне вывучанага
— Растлумачце, як вы разумееце радкі з верша Я. Янішчыц, узятыя ў якасці эпіграфа да ўрока.
VI. Рэфлексія. Прыём «Рэфлексіўная мішэнь»

Дзейнасць навучэнца 0 Змест урока

Дзейнасць выкладчыка Формы, методы ўрока

VII. Дамашняе заданне

С. 162-171, пыт. 1-5, вывучыць на памяць верш Я. Янішчыц “Ты пакліч мяне. Пазаві…”

Источник

Творчасць Яўгеніі Янішчыц

Творчасць Яўгеніі Янішчыц вызначаецца гранічнай шчырасцю, натуральнасцю паэтычнага голасу, незвычайнай адкрытасцю, напружанасцю і ўнутранай канфліктнасцю пачуцця, высокай мастацкай культурай паэтычнага мыслення, якое грунтуецца на традыцыйнай фальклорнай і класічнай беларускай літаратурнай аснове. Асноўны пафас яе творчасці – сцвярджэнне асноў народнай маралі і пратэст супраць бяздушнасці, чэрствасці, несправядлівасці як у прыватным жыцці чалавека, так і ў грамадстве ў цэлым.
Паэзія Я. Янішчыц дае рэдкі прыклад амаль поўнага супадзення стылю жыцця рэальнага чалавека і вобраза лірычнай гераіні. Паэтка і сама падкрэслівала гэта ў лістах да сяброўкі, якія цытуе Д. Бугаёў у прадмове да кнігі выбраных твораў Я. Янішчыц: ". кожная рана, кожны боль, кожны шчаслівы подых толькі рыхтуюць мяне ў сапраўдную паэзію і не для красамоўства".
Маючы талент, абсалютна лірычны па сваёй прыродзе, паэтка кожную падзею грамадскага і асабістага жыцця прапускала праз сваё сэрца, жывучы ў душэўнай трывозе і неспакоі. Таму і верша яе пранізліва-пачуццёвыя, выпакутаваныя ўласным вопытам, узрушаныя і кранальныя.
Арганічнасць, глыбіня лёсам дадзенага таленту, патрабавальнасць да сваёй творчасці, нястомная работа над вершам дазволілі Я. Янішчыц стаць, па словах Д. Бугаёва, "самай яркай беларускай паэтэсай".
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Родная вёска, палескі край і яго прырода, вобразы бацькоў і аднавяскоўцаў назаўсёды сталі галоўнай крыніцай натхнення паэтэсы. Яе дэбют у рэспубліканскім друку адбыўся ў 1964, і вершы шаснаццацігадовай дзяўчынкі былі не толькі станоўча ацэнены крытыкай, але і сталі сапраўднай з’явай у літаратуры. Яўгенія Янішчыц скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працавала загадчыцай бібліятэкі, рэдактарам у "Сельской газете" і часопісе "Маладосць".
З першай кнігі "Снежныя грамніцы" (1970) паэтка была ў цэнтры ўвагі крытыкаў, якія ў цэлым высока ацэньвалі выхад яе новых зборнікаў: "Дзень вечаровы" (1974), "Ясельда" (1978), "На беразе пляча" (1980), "Пара любові і жалю" (1983, Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы), "Каліна зімы (1987), "У шуме жытняга святла" (1988).
Аднак жыццёвы лёс паэткі склаўся трагічна. Сямейная неўладкаванасць, людская зайздрасць і нядобразычлівасць, трывогі часу прыносілі ёй шмат пакут. "Высакосны лёс" Я. Янішчыц абмежаваўся дзвюма блізкімі датамі двух высакосных гадоў: 20 лістапада 1948 г. – 25 лістапада 1988 г., калі яе жыццё трагічна абарвалася.
Элегічны настрой, які вызначае паэзію Я. Янішчыц, заўсёды спалучаецца з роздумам, удумлівым асэнсаваннем жыцця, узыходжаннем ад канкрэтнай вобразна-пачуццёвай дэталі да абагульнення, абстрагавана-сімвалічнага яе сэнсу. Прычым ход гэтага мастацкага ўзбуйнення заўсёды нечаканы, пазначаны індывідуальным пошукам. Так, слова "сляза", якое выразна суадносіцца з асноўным настроем паэзіі Яўгеніі Янішчыц апошніх гадоў, мае моцную і зразумелую кожнаму эмацыянальную афарбоўку. Аднак пастаўленае паэткай пытанне "Як называюцца слёзы?" дапамагае нам не толькі зразумець яе творчасць, але і ўбачыць агульную карціну свету з яго бедамі, трывогамі і надзеяй, адчуць асабістае як агульначалавечае. Пытанне паўтараецца, становячыся лейтматывам твора, і падключае чытача да актыўнага пошуку адказу.

Читайте также:  Как определить резерв экономический анализ

Карціна свету ўвогуле атрымліваецца дастаткова змрочная, таму і ўзнікае, як празарэнне, біблейскае пытанне: хто пазбірае каменне? Вядома ж, чалавек, на якога ўся надзея і да якога і звяртаецца паэтка.

І ўсе ж агульны пафас верша аптымістычны, у ім жыве надзея на гармонію і суладнасць у жыцці: шаснаццаць імён, якія знайшла Яўгенія Янішчыц для слязы, роўна напалову дзеляцца на змрочныя і светлыя. Такім чынам перадаецца складанасць жыцця і яго аптымістычная сутнасць. Нездарма ж заканчваецца верш словам "надзея", якое і сапраўды з’яўляецца жаночым імем.
Гарманічнасць і эстэтычную вартасць гэтага верша ўзмацняе яго кампазіцыя, нават знешняя форма радкоў. У канцы кожнай новай страфы "імя" слязы падаецца асобным радком і з вялікай літары. Атрымліваецца "дарожка", якая нагадвае след слязы на шчацэ чалавека. Так канкрэтныя дэталі ўзмацняюць эмацыянальную аснову твора.
Паміж паэзіяй Яўгеніі Янішчыц і чытачом ніколі не было бар’ераў, не трэба было рабіць нейкія асаблівыя намаганні, каб яе зразумець, бо паэтка заўсёды абапіралася на яркія канкрэтна-пачуццёвыя вобразы, з якіх вырастала яе натхненне. І чытача радавала не разгадка складаных умоўна-асацыятыўных хадоў ці інтэлектуальных рэбусаў (такая паэзія таксама павінна быць, але яна – іншая з’ява), а супадзенне пачуццяў і іх віртуознае ўвасабленне. Сапраўды, гэта так блізка кожнаму: самая светлая сляза – пры сустрэчы з роднымі мясцінамі, бацькамі, аднавяскоўцамі.
Тэма вяртання да каранёў, вытокаў традыцыйная для беларускай паэзіі ўвогуле і дамінантная для сучаснай беларускай лірыкі, асабліва 70-80-х гадоў, калі паэты, у абсалютнай большасці выхадцы з вёскі, востра адчувалі сваю чужароднасць у горадзе і бачылі ратунак у прыродзе і вясковай маралі. Сёння акцэнты змяніліся. Аднак унікальнасць паэзіі Я. Янішчыц у тым, што яе вершы, прысвечаныя "малой" радзіме, палескаму краю, сёння спакутаванаму ад экалагічных праблем, не губляюць сваёй прывабнасці і набываюць дадатковы падтэкст ("Прыедзь у край мой ціхі. ", "Старана мая азёрная", "Тут").
Светаадчуванне Яўгеніі Янішчыц вясковае, арыентаванае на спрадвечныя народныя асновы ("я – поле, я сціхлая ў горадзе вёска"), на фальклорную вобразнасць, таму такія частыя ў яе паэзіі вобразы каліны (ён сімвалізуе няшчасны жаночы лёс), рабіны, іншыя народныя архетыпы.
У паэзіі Я. Янішчыц, пачынаючы з першай кнігі, створана цэлая галерэя выдатных партрэтаў землякоў ("У бабулі Паланеі", "Мама Марыя", "Дзед Сымон", "Нянечка Міла", "Сава і Мары", "Салдаткі", "Павел і Нікан" і інш.). Аб’ектывізаваныя героі гэтых вершаў маюць рэальных прататыпаў, многія з якіх, напэўна, ужо адышлі з гэтага жыцця, але ўвекавечаны ў вершах Я. Янішчыц. Большасць лёсаў гэтых герояў абпалены вайной:

Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! –
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў – малайцоў.

І ў спякоту і ў завею
Кліча вуліца хлапцоў –
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў – малайцоў.

Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,
Самы меншанькі – Назар.
. На пажоўклы фотаздымак
Пакацілася сляза.

А чаму – пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл –

У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.

Гэты верш яшчэ з першай кнігі паэткі, аднак трагедыя чалавечага лёсу, перайначанага вайной, увасоблена з вялікім майстэрствам. Дзве першыя страфы – лёгкія, радасныя, напеўныя, з фальклорным вобразам "асілкаў – малайцоў" – рэзка кантрастуюць з апошнімі радкамі, вынесенымі асобна як жорсткая канстатацыя бяды. Так магло быць і так сталася – сутнасць гэтага кантрасту.
Вайна вызначыла і горкі ўдовін лёс сялянак, у характарах якіх Я. Янішчыц падкрэслівае дабрыню, вернасць і ахвярнасць як тыповыя рысы беларусак, у якіх "незваротным промнем зіхацяць // на пальцах скамяныя пярсцёнкі".
На якія б тэмы ні пісала Я. Янішчыц, арыентацыя на народную мараль была для яе нязменнай. У тым ліку і ў інтымнай лірыцы, якая займае значную частку яе паэтычнага здабытку і высока ацэнена крытыкай: "Наогул інтымная лірыка Я. Янішчыц – адна з лепшых старонак беларускай паэзіі. У ёй найбольш выразна люструецца незвычайная эманацыя святла, духоўнай энергіі творцы. " (Л. Гарэлік). Вобраз лірычнай гераіні інтымнай лірыкі Я. Янішчыц – гэта вобраз пяшчотнай, шчырай, ранімай, але гордай жанчыны.
Каханне для Яўгеніі Янішчыц – сляза і светлая, і трагічная. У першым зборніку яно светла рамантызавалася і асэнсоўвалася як нязменная аснова свету, радасць, шчасце ("Ты пакліч мяне. Пазаві. ", "Разлука ўпала на траву. "). Але ў наступных кнігах гэтая тэма гучыць шчымліва-балюча, нярэдка надрыўна.

Гэта, мілы мой, лёсу насмешка:
На якую такую бяду
Белым цветам усыпана сцежка,
Я ж – па лёстачцы хісткай іду.

І нашто столькі мройнага квету
Абляцела яшчэ без пары,
І якому шчасліваму лету
Зноў кукуе зязюля ў бары?

Ты ідзі стараною, старонкай,
Мой, да кропелькі мой, і – чужы!
Белым кветам, калінаю горкай,
Агнявою агромленай гронкай
Паўстаю на ўспамінак душы.

Вобраз кладкі – "лёстачкі хісткай", – па якой ідзе лірычная гераіня, часта сустракаецца ў паэзіі Я. Янішчыц, сімвалізуючы яе безабароннасць і трывожнае светаадчуванне, якое наймацней выявілася іменна ў інтымнай лірыцы. Пераадольваючы боль, паэтка пераконвае сябе: "Застаюся каханай!"

Страшна ўвечары жыць
З незагоенай ранай.
Ты сказаў: "Адбаліць,
Заставайся каханай".

Страшна ноччу мне быць
З гаркатой апантанай.
Ты сказаў: "Адшчыміць,
Заставайся каханай".

Ах, нуда – не бяда
Ў цішыні расстралянай.
На праломе ільда
Застаюся каханай.

Валуны ды вуглы,
Золь дарогі калянай.
У праёме імглы
Застаюся каханай!

Інтымная лірыка Я. Янішчыц застаецца непераўзыдзенай вяршыняй беларускай паэзіі. "Праз далучэнне чытача да трагедыйнага пафасу творчасці Я. Янішчыц, праз супакутніцтва, суперажыванне адбываецца ачышчэнне, духоўнае ўзвышэнне асобы, спасціжэнне чалавечай экзістэнцыі і ўсведамленне чалавечага жыцця як найвялікшай каштоўнасці на зямлі".
Асэнсоўваючы сутнасць паэзіі ў многіх сваіх вершах ("Паэт", "Слоў медзякі. ", "А паэзія ўся ў невядомым. ", "Падставіць голасу лісток. ", "На голас ліры" і інш.), Я. Янішчыц сцвярджае высокае прадназначэнне паэта ў свеце і нібы папярэджвае маладых аб вялікай адказнасці за слова і той цане, якой прыходзіцца за яе плаціць творцу ўласным лёсам:

Яна раптоўнаму куплету
Здзівілася упершыню,
І захацелася ў паэты,
Нібыта птушцы ў вышыню.

Яна так лёгка улавіла
Рытмічны строй і рыфмы код.
Рыфмуе: "мілы – да магілы"
Ў няпоўных васемнаццаць год.

Дыктуе дзень на ўлонні лета
Ёй пра палі ды сенажаць.
. Дзяўчынцы хочацца ў паэты,
Што ў катаржанкі, — дзе ж ёй знаць?!

Вось са сваім адкрытым светам
Яна бяжыць праз сенакос.
Дзяўчынцы хочацца ў паэты.
О дай апомніцца ёй, лёс!

Лёс жа самой паэткі пацвярджае, што паэзія – споведзь і самаахвярнасць, бясконцае самаўдасканаленне, праца над радком. Меладычна-напеўная, трывала ўгрунтаваная на глебе народных традыцый, удумлівая і далучаная да трывог свету, яе лірыка нязменна хвалюе і знаходзіць свайго чытача.

Источник

Adblock
detector